1,2 мільёна долараў трацяць на прышчэпкі супраць грыпу, але ці дапамагаюць яны?


З кастрычніка ў краіне пачынаецца масавая вакцынацыя ад грыпу. Дзяржава зробіць бясплатныя прышчэпкі больш чым мільёну беларусаў з групы рызыкі. Гэта будзе каштаваць 1 мільён 270 тысяч долараў, яшчэ каля 50 тысяч долараў на прышчэпкі патраціць Міністэрства абароны.