Лукашэнка звольніў кіраўніка Крычаўскага раёну. Яго адстаўкі патрабавалі больш за 400 чалавек


Старшыня Крычаўскага райвыканкаму Васіль Сысоеў, за адстаўку якога было сабрана больш за 400 подпісаў, зьняты з пасады. Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраваць раёнам першага намесьніка Сысоева — Дзьмітрыя Бачкова.