"Мора крыві і гвалт над уласным народам". У Горках актывісты нагадалі моладзі пра сталінскія рэпрэсіі і кастрычніцкую рэвалюцыю


80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКВД у Мінску былі расстраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Гэта быў толькі адзін эпізод у вялікім моры тэрору, які ўчынілі камуністы.