У акадэміі ў чацвер – літаратурна-музычная вечарына. Прыходзьце!


У чацвер 14 снежня ў малой залі Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці (Палац культуры БДСГА) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына "І не знікаць паэтам вечна…" Яна прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.