Таццяна Мікалаеўна Макаёва, фармацэўт-рэцэптар Мсціслаўскай цэнтральнай раённай аптэкі №15 РУП "Фармацыя", шчыра любіць сваю прафесію, якой аддала 35 гадоў працы, ведаў, вопыту і ўмення. Яна не ўяўляе свайго жыцця без малай радзімы, дзе, на яе думку, самыя прыгожыя і цудоўныя месцы, дзе яна знайшла прымяненне сваім ведам і здольнасцям.
Рэдкае спалучэнне асабістых і дзелавых якасцей Таццяны Мікалаеўны, высокі прафесіяналізм, уважлівае, добразычлівае стаўленне да людзей здабылі сярод гараджан заслужанае павагу і аўтарытэт. Многія наведвальнікі аптэкі рады з ёй пагутарыць і параіцца, тым самым падкрэсліваючы давер да добрых парадаў фармацэўта і жыццярадаснай, абаяльнай жанчыны.
— Таццяна Мікалаеўна, як вы знайшлі сваё прызначэнне? Для многіх выпускнікоў школ гэтае пытанне на сёння, бадай, самае актуальнае. Прафесій на свеце шмат, але як знайсці справу па душы?
Источник: Святло Кастрычніка