Мсціслаўская ці Савецкая? У Горках сабралі 200 подпісаў за ўсталяванне шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц


13 і 14 студзеня ў цэнтры горада каля кірмашу збіралі подпісы за тое, каб вярнуць гістарычную памяць вуліцам Горак. Гэтым займаліся актывісты з арганізацый “Дзея” і “Задзіночанне беларускіх студэнтаў", а таксама мясцовыя жыхары.