Толькі на «лісты шчасьця» пайшло 80 тысяч даляраў. Колькі каштаваў адменены «дармаедзкі» дэкрэт


На распрацоўваньне, рэалізацыю і адмену Дэкрэту № 3 спатрэбілася больш за тры гады працы. Свабода паспрабавала ацаніць, якія выдаткі, грашовыя і іншыя, панесла дзяржава ў сувязі з прыняцьцем і рэалізацыяй скандальнага «дармаедзкага» Дэкрэту № 3.