Дождж. Вецер. Футбол. 60 імгненняў матчу Горкі – Узда


11 тур чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі для ФК "Горкі" завяршыўся спартовай няўдачай. Нашы саступілі на дамашнім стадыёне гасцям з Узды з лікам 0:2. Гэта каманда – моцны супернік. Яна ўваходзіць у пяцёрку лідараў спаборніцтваў.