У нашым раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. У мінулую суботу прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў дружнай талакой прынялі ўдзел у раённым суботніку. Асаблівая ўвага была ўдзелена навядзенню санітарнага парадку ў сельскіх населеных пунктах раёна і на вуліцах Мсціслава.

Кожны зрабіў нешта карыснае для свайго роднага раёна. Працавалі работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, мясцовыя жыхары. Агульныя старанні не прайшлі дарэмна. У раёне распрацаваны план правядзення работ, дзе дэталёва вызначаны ўсе мерапрыемствы, якія неабходна выканаць па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Калектывы прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, размешчаных на тэрыторыі раёна, займаюцца навядзеннем парадку на замацаваных тэрыторыях. Прыемна, што да раённага суботніка ўсе падышлі не проста цэнтралізавана, а аб’яднаўшы ўсе сілы. Больш за тое, да суботніка падключыліся мясцовыя жыхары, якія наводзілі парадак каля сваіх домаўладанняў.

Арганізатары падзякавалі ўсім удзельнікам, падкрэсліўшы пры гэтым, што работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі не з’яўляюцца нейкай разавай акцыяй. Месячнікі па навядзенні парадку, суботнікі і санітарныя дні — шматгадовая традыцыя, якая аб’ядноўвае шырокія пласты насельніцтва — жыхароў раёна, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, прадстаўнікоў улады.

Сообщение У Мсціславе адбыўся раённы суботнік появились сначала на MstLife.