Кастрычнік прыняў эстафету ў верасня па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. І гэта нездарма.
Мсціслаўшчына з’яўляецца візітнай карткай Беларусі для тых, хто прыязджае ў нашу краіну з тэрыторыі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Таму адна з задач — зрабіць Мсціслаўскі раён адным з дагледжаных у Прыдняпроўскім краі. З гэтай мэтай і ладзяцца суботнікі.
У мінулую суботу ён прайшоў на тэрыторыі Краснагорскага сельсавета. Шчыравалі па навядзенні чысціні і парадку гарадскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы. Удзельнічалі ў ім і суб’екты гаспадарання, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета.
Работы выконваліся розныя: навядзенне парадку на брацкіх могілках, каля помнікаў, скашванне пустазелля, высечка хмызняку. Пад увагай былі не толькі аграгарадкі Падлужжа і Сялец, але і іншыя населеныя пункты. Напрыклад, у вёсцы Шумянічы прыводзілася ў належны стан тэрыторыя вакол нежылога дома.
Удзельнікі суботніка імкнуліся зрабіць свой унёсак у карысную справу, каб было прыгожа, як вакол уласнага дома.
Сообщение Як ва ўласным доме. У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события