17 лістапада 1999 года рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення 21 лютага абвешчана Днём роднай мовы.
У мерапрыемствах, якія прысвечаны гэтаму знакаваму дню ўдзел прымаюць і навучэнцы Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа.
Першакурснікі будаўнічага каледжа г. Мсціслава наведалі Цэнтральную районную бібліятэку.
Тут для іх было арганізавана свята роднай мовы «Мова народа – яго святыня…». Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі гасцям аб вытоках беларускай мовы, чыталі вершы.
З цікавасцю навучэнцы разгадвалі загадкі, называлі творы і прозвішчы беларускіх аўтараў, збіралі са слоў прыказкі і прымаўкі.
Наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі віртуальны музей, дзе па малюнках неабходна было даведацца, што гэта за прадмет і для чаго яго раней выкарыстоўвалі.
Падчас правядзення мерапрыемства будучыя лабаранты хіміка-бактэрыялагаічнага аналізу і прадаўцы пазнаёміліся з выставай «Беларуская мова – мелодыя сэрца», а таксама змаглі дакрануцца да вытокаў роднага слова, адчуць яго мілагучнасць, самабытнасць і яскравасць.
[gallery columns="2" link="file" size="full" ids="23991,23992,23994,23995,23996,23997,23998,23999,24001,24004"]
Сообщение У Мсціславе адзначаюць Міжнароднае свята появились сначала на MstLife. Новости Мстиславля.
Источник: Святло Кастрычніка - события