Як адзначылі Дзень роднай мовы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы
Сёння ў краніе адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэта свята адзначылі ў раённай цэнтральнай бібліятэцы, дзе прайшоў тыдзень роднай мовы "Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!".— У межах тыдня роднай мовы ў цэнтральнай бібліятэцы арганізавалі мерапрыемствы, якія былі аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа, — адзначыла намеснік дырэктара бібліятэкі Наталля Мінчанка.Для наведвальнікаў бібліятэкі быў падрыхтаваны кніжны агляд "Беларуская кніга для вас", а таксама выстава "Кнігі-юбіляры". Акрамя таго, праводзіліся тут можна было пазнаёміцца з лепшымі з творамі беларускіх пісьменнікаў.— Для навучэнцаў Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа быў праведзены ўрок роднай мовы "Мова народа — яго святыня", — расказалі бібліятэкары.Чытачы даведаліся шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, паразмаўлялі на ёй, узгадалі класікаў беларускай літаратуры і тых, хто меў дачыненне да стварэння літаратурнай мовы.Фота з архіва ЦРБ.
Сообщение Як адзначылі Дзень роднай мовы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы появились сначала на mstlife.by.
Источник: Знай закон — MstLife