Мясцовае самакіраванне: чым займаюцца сельскія дэпутаты і як робяць Мсціслаўшчыну лепей
- новости, MstLife, , Лента новостей
- Информация / Новости региона
- 14.12.2018, 07:48
- Нелли Денисенкова
- 1 791
Автор
Мясцовае самакіраванне — адно з найважнейшых складальнікаў беларускай дзяржаўнасці. Дэпутаты мясцовых Саветаў, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай улады, аказваюць уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, а галоўнае — вырашаюць канкрэтныя праблемы грамадзян. З’яўляючыся своеасаблівым мастом паміж людзьмі і ўладай, сельскія дэпутаты таксама адыгрываюць вялікую ролю ў рашэнні галоўных задач мясцовага самакіравання.
Саветы ажыццяўляюць свае функцыі праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі і іншыя органы Саветаў, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Сяргей Магедаў
Дзякуючы намаганням дэпутатаў рознага ўзроўню, у раёне вырашаюцца такія надзённыя праблемы жыхароў: грэйдзіраванне дарог, арганізацыя работ па навядзенні парадку на грамадзянскіх могільніках, выдаленне ветравальных і аварыйных дрэў, вулічнае асвятленне ў сельскіх населеных пунктах, работа па навядзенні парадку на тэрыторыях кінутых дамоў, удзел у правядзенні раённых суботнікаў сумесна са службамі райвыканкама, арганізацыя суботнікаў у асобна ўзятых сельскіх населеных пунктах, абкошванне пустазелля, высечка хмызняку і шэраг іншых спраў па добраўпарадкаванні. Акрамя гэтага, дэпутаты праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, удзельнічаюць у рабоце назіральных камісій.
Не застаюцца без увагі сельскіх дэпутатаў такія пытанні, як праца аўтамагазінаў, паштовага абслугоўвання, грамадскага транспарту, аказанне паслуг сувязі.
Яны прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з падтрымкай сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, выкананнем комплексу мер па забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З удзелам дэпутатаў праводзіцца даследаванне ўмоў жыцця дадзенай катэгорыі грамадзян, іх накіроўваюць на медыцынскае абследаванне, лячэнне і аздараўленне, дапамагаюць вырашаць іншыя бытавыя праблемы.
Радуе той факт, што на Мсціслаўшчыне жывуць нераўнадушныя людзі, якія гатовы працягнуць руку дапамогі і дапамагчы сваім выбаршчыкам. У многіх справах падрымлівае старшыню Краснагорскага сельвыканкама Людмілу Кавалёву раённы і сельскі дэпутат у адной асобе дырэктар ААТ «Сож-Агра» Анатоль Кранцэвіч. Асабліва яго падтрымка была неабходнай падчас падрыхтоўкі тэрыторыі і добраўпарадкавання да правядзеня Дня сельсавета.
— Мы працуем на аснове ўзаемадзеяння і падтрымкі, — адзначае Людміла Валянцінаўна. — Мясцовае самакіраванне заснавана на прынцыпах супрацоўніцтва, таму сельскія дэпутаты павінны быць камандай, якая імкнецца павысіць якасць жыцця сваіх выбаршчыкаў.
У Сапрынавіцкім сельскім Савеце таксама існуе ўзаемадзеянне кіраўнікоў і людзей, якія імкнуцца зрабіць свой аграгарадок цэнтрам парадку.
— Мы заўсёды можам разлічваць на нашых мясцовых дэпутатаў, — гаворыць старшыня сельвыканкама Вера Агароднікава, — дырэктара ААТ «Кастрычнік» Пятра Лаўнікава, начальніка раённага аддзела па адукацыі райвыканкама Алену Паштовую. Дапамога гэтых людзей дазволіла вырашыць шматлікія праблемы па добраўпарадкаванні нашых тэрыторый, а таксама не пакінуць без адказу просьбы жыхароў сельсавета.
У Мазалаўскім сельсавеце таксама ёсць дэпутаты, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця.
Напрыклад, пенсіянерка Святлана Селядкова заўсёды дакладна ведае, што хвалюе жыхароў аграгарадка і вёсак. Як адзначаюць у сельвыканкаме, Святлана Цімафееўна — іх сапраўдны памочнік і дарадчык. Яна дапамагае ў вырашэнні пытанняў па добраўпарадкаванні, інфармаванні насельніцтва, займаецца грамадскай дзейнасцю.
Актыўна працуюць сельскія дэпутаты і на тэрыторыі Хадасоўскага сельскага Савета. Заўсёды ўзнімае актуальныя жыццёвыя праблемы жыхароў аграгарадка работнік Мсціслаўскага раённага ўчастка электрасувязі Сяргей Магедаў, дапамагае словам і справай у рашэнні канкрэтных задач. Так, напрыклад, дзякуючы яго намаганням былі вырашаны пытанні водазабеспячэння і асвятлення па вул. Тэльмана ў аг. Ходасы.
— Нераўнадушныя і актыўныя сельскія дэпутаты ёсць у кожным сельскім Савеце раёна, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова. — Гэта вельмі важна для існавання эфектыўнага дзеяння механізма мясцовага кіравання ў раёне. Народныя выбраннікі — галоўны актыў і падрымка для старшыняў сельвыканкамаў. Вельмі хацелася б, каб такіх дзейсных людзей было як мага больш.
Сообщение Мясцовае самакіраванне: чым займаюцца сельскія дэпутаты і як робяць Мсціслаўшчыну лепей появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Итоги совещания: от уборки кладбищ до капремонта домов
В понедельник, 13 апреля, в Мстиславском районе прошло расширенное оперативное совещание под председательством главы райисполкома Юрия Блахина. Руководители служб, предприятий и учреждений обсудили
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Мстиславские аграрии увеличивают площади ярового сева
Дожди на этой недели несколько приостановили полевые работы. Тем не менее, аграрии ежедневно приращивают площади засеянных гектаров зерновых яровых. Труженики полей провели посевные работы на
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
МАЗ и Гянджинский автозавод: новый этап промышленного сотрудничества
МАЗ продолжает укреплять позиции на международном рынке. На этот раз налажено плодотворное сотрудничество с Азербайджанской Республикой.Сегодня подписан важный контракт на поставку 100
Похожие публикации
Новости региона
У Мсціславе адбыўся раённы суботнік
У нашым раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. У мінулую суботу прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў дружнай талакой прынялі ўдзел у раённым
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль