Памочнік пракурора Ксенія Чабярак: «Галоўнае ў рабоце — адчуваць тое, што ты патрэбны і робіш добрую справу»
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей, Люди и их дело, Новости, Общество,
- Информация / Новости региона
- 11.05.2019, 18:35
- autoRSS
- 1 547
Галоўнае ў рабоце — адчуваць тое, што ты патрэбны і робіш добрую справу, — упэўнена Ксенія Чабярак, якая ўжо чацвёрты год працуе ў пракуратуры Мсціслаўскага раёна.
— Камусьці гэта можа падацца дзіўным, але мяне стаць юрыстам заахвоціла праграма «Час суда», якую я ўбачыла ў 8 класе. Дагэтуль я вагалася ад аднаго да другога, ды не ведала, кім хачу стаць. А вось прафесіяналізм суддзяў мяне так уразіў, што захацелася абавязкова стаць такой жа і захоўваць справядлівасць, — расказвае Ксенія Сяргееўна. — Нават быў час, калі хацела стаць следчым. Але ўсё ж такі абрала судова-пракурорскі напрамак, бо зразумела, што хачу дапамагаць людзям і абараняць інтарэсы дзяржавы.
Так дзяўчына стала вучыцца ў МДУ імя А.А. Куляшова на факультэце эканомікі і права. Пасля заканчэння ВНУ і некалькіх іспытаў маладая спецыялістка трапіла ў Мсціслаў.
— Часу на тое, каб асвоіцца тут у мяне не было ўвогуле. Як толькі прыйшла, мне адразу далі заданне. Прыйшлося прыстасоўвацца і вучыцца ў працэсе. Затое я вельмі хутка ўключылася ў працу, — жартуе Ксенія Чабярак.

Памочнік пракурора Ксенія Чабярак — чалавек вельмі пазітыўны. Фота Святланы Квяткоўскай.
Цяпер дзяўчына працуе памочнікам пракурора раёна, у яе вельмі шмат абавязкаў. Кожны з памочнікаў курыруе пэўныя сферы. Напрыклад, у кампетэнцыі Ксеніі — і дзейнасць аграпрамысловага комплексу, і аддзел прымусовага выканання, і гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэта значыць, што яна сочыць за выкананнем заканадаўства і ведае ўсе тонкасці і нормы, звязаныя з гэтымі напрамкамі. Таксама Ксенія Чабярак займаецца састаўленнем іскавых заяў у суд, дзе, дарэчы, можа прысутнічаць, а таксама прафілактычнай работай. І акрамя гэтага ёй трэба займацца прыёмам грамадзян, які ў памочніка пракурора па графіку 10 разоў у месяц.
— Я да сваёй працы стаўлюся вельмі адказна, бо разумею, што за кожнай справай — чалавечыя лёсы, — кажа спецыялістка. — Але часам хочацца абстрагавацца ад негатыву, які на нашай працы бывае непазбежны. Таму ў свой вольны час я заўсёды імкнуся займацца творчасцю.
Ёсць такі стэрэатып, што юрысты — людзі вельмі жорсткія, чапурыстыя і педантычныя. Але гэтаму стэрэатыпу Ксенія Сяргееўна можа адпавядаць толькі на рабоце. У жыцці яна вельмі творчая і вясёлая дзяўчына, якая не можа сумаваць і знаходзіцца на адным месцы.
— Мяне заўсёды цікавіла мастацтва, асабліва народная творчасць, — кажа Ксенія. — Але больш за ўсё я люблю танцы, падарожжы, а таксама наведваць тэатры і заапаркі (асабліва кантактныя). Ксенія прызнаецца, што вельмі любіць чытаць, але цяперашні аб’ём работы не дазваляе вылучаць на кнігі столькі часу, колькі можна было падчас вучобы ва ўніверсітэце. Але дзяўчына не сумуе. Яна заўсёды рада адкрываць для сябе старажытны Мсціслаў, які, быццам кніга, сам распавядае гісторыі цікаўным.
Святлана Квяткоўская.
Сообщение Памочнік пракурора Ксенія Чабярак: «Галоўнае ў рабоце — адчуваць тое, што ты патрэбны і робіш добрую справу» появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Итоги совещания: от уборки кладбищ до капремонта домов
В понедельник, 13 апреля, в Мстиславском районе прошло расширенное оперативное совещание под председательством главы райисполкома Юрия Блахина. Руководители служб, предприятий и учреждений обсудили
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Мстиславские аграрии увеличивают площади ярового сева
Дожди на этой недели несколько приостановили полевые работы. Тем не менее, аграрии ежедневно приращивают площади засеянных гектаров зерновых яровых. Труженики полей провели посевные работы на
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
МАЗ и Гянджинский автозавод: новый этап промышленного сотрудничества
МАЗ продолжает укреплять позиции на международном рынке. На этот раз налажено плодотворное сотрудничество с Азербайджанской Республикой.Сегодня подписан важный контракт на поставку 100
Похожие публикации
Новости региона
100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі
Светлана Квятковская Автор Сёння, 29 кастрычніка 2018 года, спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання камсамольскай арганізацыі. УЛКСМ даўно не існуе, але яго слаўныя традыцыі працягвае Беларускі
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль