80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Год малой родины
- Информация / Новости региона
- 12.07.2018, 13:07
- admin-mstislaw
- 1 685

Душэўны і напоўнены ўспамінамі дзень прайшоў у вёсцы Пірагова Мушынскага сельскага Савета. Сюды з розных куткоў краіны і Расіі прыехалі ўраджэнцы вёскі, каб вярнуцца да сваіх каранёў і прыгадаць гады дзяцінства.
— З ініцыятывай правесці гэтае свята ў Год малой радзімы выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў Валянціна Воўк, — расказала старшыня Мушынскага сельвыканкама Алена Міхневіч. — Жыхары вёскі арганізавалі суботнік і заняліся добраўпарадкаваннем: абкасілі вуліцы і падворкі, таксама прыбралі могілкі, звезлі смецце. Пра сустрэчу больш змястоўна пагаварылі і падчас правядзення ў Пірагове дня вёскі. Абвясціць і запрасіць усіх на свята вырашылі праз сацыяльныя сеткі. І людзі пачалі актыўна адгукацца. Зараз у Пірагове пражывае 17 жыхароў.
Гэта месца з даўняй гісторыяй. Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1510 годзе.
У Пірагова дзейнічала земская школа і пражывала 322 жыхары, а пасля ўсталявання Савецкай улады тут пачалі дзейнічаць працоўная школа, бібліятэка. У 1931 годзе вёска была падзелена на Малое і Вялікае Пірагова. У першай вёсцы арганізавалі калгас імя У.І. Леніна, а ў другой — «Ударная праца», але ў 30-ыя гады Пірагова зноў стала адной вёскай. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 39 двароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
— На дзень земляка сабраліся каля 80 чалавек, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Гэта нашы землякі з Масквы, Магілёва, Мінска, Мсціслава разам са сваімі дзецьмі, унукамі і праўнукамі. Сустрэча пачалася з паніхіды на могілках вёскі, якую адслужыў настаяцель Свята-Вазнясенскага храма іерэй Міхаіл.
Каб сустрэча атрымалася больш гасціннай і ўтульнай, на свой падворак шматлікіх гасцей запрасіла сям’я Надзеі Рыбаковай. Надзея Іванаўна разам са сваімі роднымі таксама прыклала шмат намаганняў для таго, каб свята ў вёсцы прайшло на самым лепшым узроўні.
Госці і жыхары з задавальненнем размаўлялі, узгадвалі сваіх родных, суседзяў, дзяліліся навінамі.
Старэйшая жыхарка вёскі Антаніна Трубінская расказала і пра гады ваеннага ліхалецця, калі гітлераўцы ў верасні 1943 года спалілі амаль усе двары:
— У тыя страшныя часы пірагоўцы выстаялі, — расказвала жанчына. — Пасля пажару засталося ўсяго 6 дамоў. Нікога не пакінулі на вуліцы, усім далі прытулак. У тыя гады людзі падтрымлівалі адзін аднаго і шанавалі.
Антаніна Фёдараўна з радасцю прымала ўдзел у свяце, бо яе любімае Пірагова зноў, як у былыя гады, ажыло і загаманіла. Святочны настрой падарыў удзельнікам свята і калектыў Мушынскага сельскага клуба. Артысты загадзя даведаліся пра самыя любімыя песні вяскоўцаў і выканалі іх для ўсіх прысутных. Госці і жыхары з задавальненнем падпявалі выканаўцам і нават пускаліся ў скокі. Вельмі шмат добрых слоў выказалі аднавяскоўцам і далёкія маскоўскія госці Алена і Віктар Вяркеенкі, якія амаль 25 гадоў не былі на радзіме продкаў:
— Калі мы даведаліся, што ў Беларусі быў аб’яўлены Год малой радзімы, то адразу вырашылі, што патрэбна сюды прыехаць, убачыць вёску, аддаць даніну павагі сваім родным і суседзям. Сустрэча атрымалася такой цёплай, што нават не хацелася пакідаць вёску.
— У 2020 годзе Пірагова адзначыць 510 гадоў, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Гэта юбілейная дата — добрая нагода для чарговай сустрэчы і правядзення свята. Пра гэта дамовіліся госці і жыхары падчас дня земляка. Вёска павінна жыць, а Пірагова жыве ў сэрцах яго ўраджэнцаў, якія доўгія гады захоўваюць цёплыя ўспаміны пра сваю малую радзіму.
Сообщение 80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события

Новости региона
Bridge returned error 0! (20278)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):

Новости региона
Узнали, какие работы сегодня в приоритете у тружеников села
Аграрии Мстиславщины ни на день не останавливают полевые работы. Продолжается зелёная жатва. Согласно технологическим требованиям ведутся агрономические мероприятия по уходу за посевами зерновых,

Новости региона
Bridge returned error 0! (20277)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):
Похожие публикации

Новости региона
Дажынкі-2018: што чакаць ад раённага свята ў Ходасах
Нелли Денисенкова Автор У мінулым годзе эстафету правядзення раённага свята «Дажынкі» ў аграгарадка Разанцы прыняў адзін з буйнейшых населеных пунктаў раёна аг. Ходасы. Дарэчы, сёлета разам са
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети