Аграрыі Мсціслаўскага раёна распачалі актыўную нарыхтоўку сіласу з кукурузы
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей
- Информация / Новости региона
- 21.09.2018, 08:00
- admin-mstislaw
- 1 870

Аграрыі Мсціслаўшчыны распачалі актыўную нарыхтоўку сіласу з кукурузы. Сёлета ў гаспадарках раёна каралева палёў займае плошчу ў 4300 гектараў, з якіх 3750 — для нарыхтоўкі кармоў, 550 — на зерне.
Практычна паўсюдна яна вырасла добрая, і наступілі аптымальныя тэрміны для ўборкі гэтай культуры. Закладзеная ў сіласныя траншэі да першых замаразкаў кукуруза — сакавітая, каштоўная і выдатны корм.
Надвор’е спрыяе выкананню асноўнай задачы, якая стаіць зараз перад камбайнерамі і вадзіцелямі, што задзейнічаны на ўборцы кукурузы. Яе трэба ўбраць своечасова і без страт.
Добры тэмп нарыхтоўкі кукурузных кармоў узялі працаўнікі ААТ «МушынаАгра».
У гэтым акцыянерным таварыстве пасевы кукурузы складаюць 390 гектараў, з якіх на ўчарашні дзень было скошана 112. На корм тут запланавана 340 гектараў. Трэцяя частка ўжо ўбрана.
Мікалай Міхневіч
На КВК-800 на скошванні і здрабненні зялёнай масы задзейнічаны Мікалай Міхневіч. Мікалай Аляксандравіч — вопытны механізатар, адказны і працавіты чалавек. Ён працуе ў гаспадарцы з 1992 года. Асноўнае месца работы — малочна-таварны комплекс, дзе ён адказвае за тэмпературны рэжым. З наступленнем вясны Мікалай Аляксандравіч ладзіць стары кормаўборачны камбайн К-Г-6 і забяспечвае буронак зялёнай масай. Станоўчыя якасці гэтага працаўніка добра ведае кіраўніцтва гаспадаркі, пагэтаму і новы высокавытворчы камбайн даверылі менавіта Мікалаю Міхневічу. Дзённая выпрацоўка Мікалая Аляксандравіча ў гэтыя дні складае ў сярэднім 500-600 тон здробненай кукурузнай масы.
Добра наладжана і адвозка сіласнай масы да месца закладкі на захоўванне. З гэтай работай выдатна спраўляюцца вадзіцелі Сяргей Ларанкоў, Уладзімір Ціханаў, Уладзімір Малашанка і Сяргей Пстыга, якія на аўтамабілях МАЗ-555142 транспартуюць яе да траншэй.
Сообщение Аграрыі Мсціслаўскага раёна распачалі актыўную нарыхтоўку сіласу з кукурузы появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Золотовалютные резервы Беларуси: от «кубышки» до стратегического инструмента развития
В программе «Экономическая среда» на телеканале «Беларусь 1» эксперты обсудили потребность и реальность включения криптоактивов в систему золотовалютных резервов Беларуси. Золотовалютные резервы
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Огурцы и томаты под государственным контролем. Что изменилось
Правительство Беларуси внесло ключевые изменения в порядок поставки овощей из стабфондов. Свежие огурцы и красные томаты официально включены в госзаказ для бесперебойного обеспечения торговых сетей
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Работа, перспективы и инициативы: молодые специалисты встретились с руководством района
В районе прошёл День молодого специалиста — традиционная встреча руководства района с молодыми людьми, которые в 2026 году прибыли на своё первое рабочее место. Для каждого из них это начало нового
Похожие публикации
Новости региона
Аграрыі Мсціслаўскага раёна блізкія да завяршэння корманарыхтоўчай сельскагаспадарчай кампаніі
Автор: : В. Краўцова Віктар Радчанка Пасяўная, нарыхтоўка кармоў, жніво, сяўба азімых і зноў на чарзе кармы — уборка кукурузы. Аграрыі раёна блізкія да завяршэння гэтай важнай сельскагаспадарчай
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль