Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых
- MstLife, законы, , Главное, Натопа-Агро, урожай-2020,
- Информация / Новости региона
- 23.04.2020, 19:10
- autoRSS
- 1 716
Выканалі заданне па сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур і хлебаробы ААТ «Натапа-Агра». У гэтай гаспадарцы яны занялі 1538 гектараў. На ліку працаўнікоў амаль 90% плошчаў пасеяных шматгадовых траў.
Кожны дзень пасяўных работ на палеткі сельгаспрадпрыемства выходзілі з сеялкамі Віктар Сіліванаў, Сяргей Раманаў, Рыгор Ганчароў і Фёдар Белісаў. На ліку кожнага з іх амаль па 500 пасеяных гектараў яравых зерневых і зернебабовых, шматгадовых траў.
Усе механізатары добрасумленна і адказна выконваюць хлебаробскі абавязак. Шматгадовы стаж, беражлівыя і скрупулёзныя адносіны да тэхнікі, якую якасна падрыхтавалі да выхаду ў поле, дазволілі ім у тэрмін правесці сяўбу. Яны дасканала ведаюць хлебаробскую справу, усе работы выконваюць якасна, згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі.
[caption id="attachment_26592" align="alignnone" width="800"] ▪ Рыгор Ганчароў і Віктар Сіліванаў задаволены вынікамі працы на сяўбе яравых зерневых. Фота Валянціны Краўцовай.[/caption]
— Я выйшаў у поле адным з першых, — усміхаецца Віктар Сіліванаў. — 26 сакавіка ўжо пачаў сеяць авёс. Вясна ў гэтым годзе вельмі ранняя, мы спяшаліся пасеяць, пакуль у глебе былі запасы вільгаці. Працавалі з ранку да змяркання.
У гаворку ўступае Рыгор Ганчароў:
— Мы разам рыхтавалі тэхніку, дапамалі адзін аднаму пад час рамонту. І ў полі заўсёды прыходзім на дапамогу, раімся, калі здараецца паломка. Мы знаходзім падтрымку і ў кіраўніка гаспадаркі Мікалая Шырокава, галоўнага інжынера Руслана Казлова і галоўнага агранома Віктара Тарасевіча. Усе разам клапоцімся пра агульную справу.
Яравы клін у гэтым годзе ў ААТ «Натапа-Агра» складаецца з 600 гектараў пшаніцы, 528 — ячменю, 250 — аўса, 160 — зернебабовых. Акрамя гэтага пасеяна 520 гектараў аднагадовых траў і 640 шматгадовых. Працаўнікі гаспадаркі правялі падкормку і апрацоўку азімых зерневых, пасевы якіх займаюць 2605 гектараў, 580 — рапсу і 50 — сурэпіцы. Належным чынам дагледжаны і 300 гектараў пашы.
Працаўнікі ААТ «Натапа-Агра», якія заняты на пасяўных работах, ведаюць, што яшчэ не час расслабляцца: на чарзе сяўба кукурузы, пад якую адведзена 700 гектараў, 500 з якіх — на сілас і 200 — на зерне.
Сообщение Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых появились сначала на MstLife. Новости Мстиславля.
Источник: Знай закон — MstLife
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
От вспашки до сева: как идёт осенняя кампания на Мстиславщине
Осенние аграрные работы на Мстиславщине в набирают ход. Уже даёт всходы озимый рапс, активно ведётся сев озимых колосовых. Работа идёт сразу на нескольких направлениях: пока одни механизаторы ведут
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Золотовалютные резервы Беларуси: от «кубышки» до стратегического инструмента развития
В программе «Экономическая среда» на телеканале «Беларусь 1» эксперты обсудили потребность и реальность включения криптоактивов в систему золотовалютных резервов Беларуси. Золотовалютные резервы
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Огурцы и томаты под государственным контролем. Что изменилось
Правительство Беларуси внесло ключевые изменения в порядок поставки овощей из стабфондов. Свежие огурцы и красные томаты официально включены в госзаказ для бесперебойного обеспечения торговых сетей
Похожие публикации
Новости региона
Міхаіл Махнаткін: «Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату»
Кожная пагодлівая гадзіна набліжае аграрыяў Мсціслаўшчыны да завяршэння веснавых пасяўных работ. У гэтыя дні яны актыўна вядуць сяўбу кукурузы. Праведзена падкормка азімых зерневых і зернебабовых
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль