Міхаіл Махнаткін: «Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату»
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей, Люди и их дело, Новости, Общество, Урожай-2019,
- Информация / Новости региона
- 17.05.2019, 12:42
- autoRSS
- 1 774
Кожная пагодлівая гадзіна набліжае аграрыяў Мсціслаўшчыны да завяршэння веснавых пасяўных работ. У гэтыя дні яны актыўна вядуць сяўбу кукурузы. Праведзена падкормка азімых зерневых і зернебабовых культур, рапсу. Гаспадаркі раёна займаюцца хімпраполкай пасеваў, рыхтуюць корманарыхтоўчую тэхніку.
Стараюцца і працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Натапа-Агра». На іх рахунку амаль тры з паловай тысячы гектараў пасеяных зерневых і зернебабовых яравых культур, 355 гектараў адналетніх траў.
Ёсць у гэтай гаспадарцы свае перадавікі. На сёлетніх вясенніх пасяўных работах добрых паказчыкаў дабіўся Андрэй Каменшчыкаў, які быў заняты на ворыве. На рахунку Андрэя Міхайлавіча 560 гектараў. З пасяўным агрэгатам вызначыўся вопытны хлебароб Віктар Сіліванаў, які пасеяў 845 гектараў яравых культур.
Добра працаваў на падрыхтоўцы глебы Рыгор Ганчароў: на МТЗ-3522 з дыскатарамі Рыгор Раманавіч падрыхтаваў амаль 1100 гектараў.
Сярод тых, хто таксама добрасумленна і старанна працуе гэтымі веснавымі днямі на родных палетках, і Міхаіл Махнаткін. Міхаіл Сцяфанавіч на МТЗ-1221 быў заняты на ворыве, а калі настала пара сеяць кукурузу, змяніў плугі на сеялку. 700 гектараў адведзена ў «Натапе-Агра» пад царыцу палёў. Дзясяты год запар яе сее Міхаіл Махнаткін.

Механізатарскі вопыт Міхаіла Махнаткіна дазваляе яму выконваць усе работы якасна і своечасова. Фота Валянціны Краўцовай.
— Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату, — кажа Міхаіл Сцяфанавіч. — Вядома, яе неабходна зарабіць. Часам гэта вельмі няпроста, але калі ў чалавека ёсць жаданне, ён прыкладае адпаведныя намаганні, ёсць імкненне, то і вынік абавязкова будзе. За многія гады працы я ў гэтым упэўніўся на ўласным вопыце. Нельга не пагадзіцца з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які падчас Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу падкрэсліў, што ва ўсім неабходна жорсткая дысцыпліна кожнага ў адносінах да сваіх абавязкаў і пры выкананні тэхналагічных патрабаванняў.
Валянціна КРАЎЦОВА
Сообщение Міхаіл Махнаткін: «Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату» появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
От вспашки до сева: как идёт осенняя кампания на Мстиславщине
Осенние аграрные работы на Мстиславщине в набирают ход. Уже даёт всходы озимый рапс, активно ведётся сев озимых колосовых. Работа идёт сразу на нескольких направлениях: пока одни механизаторы ведут
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Золотовалютные резервы Беларуси: от «кубышки» до стратегического инструмента развития
В программе «Экономическая среда» на телеканале «Беларусь 1» эксперты обсудили потребность и реальность включения криптоактивов в систему золотовалютных резервов Беларуси. Золотовалютные резервы
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Огурцы и томаты под государственным контролем. Что изменилось
Правительство Беларуси внесло ключевые изменения в порядок поставки овощей из стабфондов. Свежие огурцы и красные томаты официально включены в госзаказ для бесперебойного обеспечения торговых сетей
Похожие публикации
Новости региона
Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых
У Мсціслаўскім раёне пасеяна амаль 14 тысяч гектараў ранніх зерневых і зернебабовых культур. Большасць гаспадарак заканчваюць сяўбу шматгадовых траў. На чарзе кукуруза, якая па тэхналагічных
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль