Няўстойлівае надвор’е не перашкаджае аграрыям Мсціслаўшчыны ўбіраць рапс
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей, Люди и их дело, Новости, Общество, Урожай-2019, сож-агро, урожай-2019,
- Информация / Новости региона
- 17.07.2019, 13:09
- autoRSS
- 1 739
Кожны ліпеньскі дзень дадае 9-10 працэнтаў да раённай зводкі па ўборцы рапсу, які скошаны на 58 працэнтах плошчы. Няўстойлівае надвор’е не дазваляе працаваць цэлы светлавы дзень, але аграрыі спадзяюцца, што да масавага жніва зерневых яно ўсталюецца.

Камбайнеры Аляксандр Рабінчыкаў і Міхаіл Кастрычка ведаюць тонкасці ўборкі рапсу. Фота Валянціны Краўцовай.
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Сож-Агра» азімы рапс быў пасеяны на плошчы 690 гектараў, і на ўчарашні дзень больш за 300 з іх было ўжо абмалочана. Штодзень на полі працуе шэсць камбайнаў. На іх зладжана і плённа працуюць экіпажы Сяргея Сокала і Аляксандра Кажамякіна, Міхаіла Кастрычкі і Аляксандра Рабінчыкава, Андрэя Хадасевіча і Дзмітрыя Басцянкова. Побач з вопытнымі камбайнерамі Валянцінам Батрачэнкам і Андрэем Іванцовым у поле выходзяць іх сыны Дзмітрый і Андрэй. Сяргей Платонаў спраўляецца і за старшага камбайнера, і за памочніка.
Тры аўтамабілі адвозяць рапс на ток у Каробчына. МАЗы Міхаіла Тарасенкі, Сяргея Цурганава і Сяргея Ескевіча заўсёды гатовы да рэйсу.
На зернесушыльным комплексе адказна і з веданнем справы дапрацоўкай рапсу займаюцца Анатоль і Дзяніс Шабанскія.
У гаспадарцы ведаюць кошт кожнага кілаграма насення рапсу, пагэтаму сур’ёзна і па-гаспадарску падышлі да падрыхтоўкі збожжаўборачных камбайнаў да жніва гэтай маслічнай культуры. Усе яны абсталяваны і адрэгуляваны згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Праведзена дадатковая герметызацыя кузаваў аўтамабіляў, якія заняты на адвозцы.

— Ураджайнасць рапсу нядрэнная нягледзячы на тое, што мінулагодні жнівень быў дастаткова сухі і з восені пасевы былі не вельмі прыглядныя, — зазначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Нікіценка. — Але догляд і спрыяльнае надвор’е зрабілі сваю справу. Мы сёння маем на гэтым участку каля 13 цэнтнераў на круг. Камбайнеры і вадзіцелі — вопытныя і адказныя спецыялісты і ведаюць тонкасці ўборкі гэтай далікатнай культуры.
У сельгаспрадпрыемстве адразу за касавіцай рапсу ідзе прэсаванне пажніўных рэшткаў, якія пойдуць на падсцілку для буйной рагатай жывёлы.
Валянціна КРАЎЦОВА.
Сообщение Няўстойлівае надвор’е не перашкаджае аграрыям Мсціслаўшчыны ўбіраць рапс появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Итоги совещания: от уборки кладбищ до капремонта домов
В понедельник, 13 апреля, в Мстиславском районе прошло расширенное оперативное совещание под председательством главы райисполкома Юрия Блахина. Руководители служб, предприятий и учреждений обсудили
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Мстиславские аграрии увеличивают площади ярового сева
Дожди на этой недели несколько приостановили полевые работы. Тем не менее, аграрии ежедневно приращивают площади засеянных гектаров зерновых яровых. Труженики полей провели посевные работы на
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
МАЗ и Гянджинский автозавод: новый этап промышленного сотрудничества
МАЗ продолжает укреплять позиции на международном рынке. На этот раз налажено плодотворное сотрудничество с Азербайджанской Республикой.Сегодня подписан важный контракт на поставку 100
Похожие публикации
Новости региона
У Мсціслаўскім раёне ўбрана каля 900 гектараў рапсу
Надвор’е ліпеня не вельмі спрыяе палявым работам. Але працаўнікі сельскай гаспадаркі імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую хвіліну, прыдатную для жніва. Па аператыўных дадзеных упраўлення па
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль