Ветэран педагагічнай працы Эмілія Падковенка адзначыла сваё 80-годдзе
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Люди и их дело, Общество, ветеран труда, юбилей,
- Информация / Новости региона
- 17.04.2020, 21:15
- autoRSS
- 1 435

На гэтым тыдні ветэран педагагічнай працы, старшыня клуба для пажылых людзей «Надзея» Эмілія Падковенка адзначыла сваё 80-годдзе. З юбілеем Эмілію Пятроўну павіншавалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Любоў Бонахава, лідар прафсюзнай пярвічкі гімназіі г. Мсціслава Людміла Тарачанка, былыя калегі, родныя і сябры.
Каля двух дзясяткаў гадоў былая настаўніца на заслужаным адпачынку. Але сядзець без справы — гэта не пра яе. З 2001 года, з моманту стварэння пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва клуба «Надзея», яна з’яўляецца яго нязменным кіраўніком. Кожны месяц на працягу ўсіх гэтых гадоў яна разам з супрацоўнікамі МЦСАН, бібліятэкі, культуры арганізоўвае пасяджэнні клуба. Эмілія Падковенка шмат гадоў была актыўнай удзельніцай раённага хору ветэранаў. Спявала сола, была вядучай, аб’ехала разам з аматарамі песні ўсе куткі раёна.
З кветак, якія вырошчвае, складае прыгожыя ікебаны, якія з задавальненнем дорыць знаёмым, аздабляе хатні інтэр’ер. Акрамя гэтага, у доме мноства вышыванак, вырабаў з бісеру. Апошнім часам Эмілія Пятроўна захапілася вырабамі ў тэхніцы пэчворк, ці шыццём з абрэзкаў тканіны. На старэнькай швейнай машынцы яна стварае сапраўдныя прыгожыя адмысловыя рэчы.
Педагагічную дзейнасць яна пачала ў школе-інтэрнаце, вяла ў дзяўчынак дамаводства. Потым атрымала дыплом філолага, перайшла працаваць у СШ №3 г. Мсціслава. Разам з выкладаннем рускай мовы і літаратуры Эмілія Падковенка ўвесь час выкладала працоўнае навучанне. Да гэтага часу не адно пакаленне мсціслаўчанак з удзячнасцю ўспамінае ўрокі дамаводства, таму што яна навучыла іх шыць, вязаць, выконваць хатнія жаночыя работы.
Больш за 30 гадоў працавала яна ў гэтай установе адукацыі, дзе заўсёды займалася і грамадскай дзёйнасцю. Эмілію Падковенку выбіралі старшынёй прафкама, працяглы час яна з’яўлялася адказнай за культурна-масавую работу.
Эмілія Пятроўна вядзе актыўны лад жыцця: акрамя ўдзелу ў рабоце клуба «Надзея» з’яўляецца членам аб’яднання педагогаў-ветэранаў раёна, дапамагае райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённаму савету ветэранаў, прафкаму гімназіі, са сваімі вырабамі ўдзельнічае ў выставах.
Сообщение Ветэран педагагічнай працы Эмілія Падковенка адзначыла сваё 80-годдзе появились сначала на MstLife. Новости Мстиславля.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Аграрии района заготовили первые сотни тонн сенажа
Аграрии Мстиславского района заготовили первые сотни тонн сенажа. Как сообщили в управлении по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, к кормозаготовке приступили во всех хозяйствах.На
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Национальный банк Беларуси снизил ставку рефинансирования до 9,25% годовых
Национальный банк Республики Беларусь официально установил новую ставку рефинансирования в размере 9,25% годовых. Соответствующее постановление Правления №117 принято 20 мая 2026 года и вступает в
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Как начали пастбищный период в ОАО «Сож-Агро»
Пастбищный период — сезон не менее ответственный для животноводов, чем зимне-стойловый. Это время, когда можно получить наибольшие надои молока. К нему ответственно готовились в ОАО «Сож-Агро»
Похожие публикации
Новости региона
80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка
Душэўны і напоўнены ўспамінамі дзень прайшоў у вёсцы Пірагова Мушынскага сельскага Савета. Сюды з розных куткоў краіны і Расіі прыехалі ўраджэнцы вёскі, каб вярнуцца да сваіх каранёў і прыгадаць
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль