Дажынкі-2018: што чакаць ад раённага свята ў Ходасах
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Культура
- Информация / Новости региона
- 05.11.2018, 16:44
- Нелли Денисенкова
- 1 612

Нелли Денисенкова
Автор
У мінулым годзе эстафету правядзення раённага свята «Дажынкі» ў аграгарадка Разанцы прыняў адзін з буйнейшых населеных пунктаў раёна аг. Ходасы. Дарэчы, сёлета разам са святам хлебаробаў будзе адзначацца і Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Дажынкі-2017 у Разанцах
На працягу года хадасоўцы адказна рыхтаваліся да свята, прычым менавіта жыхары аграгарадка ўнеслі свой вялікі ўклад у навядзенне парадку і чысціні ў населеным пункце.
— Прыемна, што ўсе яны актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, — адзначае старшыня Хадасоўскага сельвыканкама Анатоль Пруднікаў. — Людзі не толькі выходзілі на суботнікі, але і на вясковых сходах прымалі рашэнне сабраць сродкі на рамонт і ўладкаванне іх дамоў і вуліц.
Такім чынам была адноўлена вялікая дзіцячая пляцоўка на вуліцы Тэльмана, а зараз вядзецца афарбоўка 560-метровай агароджы на вул. Мсціслаўскай.
Ідзе работа па добраўпарадкаванні ў адкрытым нядаўна ў Ходасах скверы.
Пры падтрымцы ганаровага грамадзяніна нашага горада Аляксандра Кулічкова тут з’явіліся прыгожыя дэкаратыўныя хвойныя і ліставыя дрэвы, якія прывезлі з нацыянальнага парка «Нарачанскі», што знаходзіцца ў Мядзельскім раёне. Акрамя гэтага, у скверы з’явіцца восем лавак з каванымі элементамі, што зробіць месца яшчэ больш утульным і прывабным.
Крыніца: Дело спорится. В Мстиславском районе продолжаются работы в рамках месячника по наведению порядка на земле
Вялікі ўклад унеслі праваслаўныя вернікі ў аднаўленне і рамонт мясцовага храма прп. Максіма Іспаведніка, які зараз абслугоўвае настаяцель Мазалаўскай Свята-Вазнясенскай царквы іерэй Міхаіл. Тут быў адноўлены фасад і праведзена добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі.
— Не засталіся ўбаку і нашы прадпрымальнікі, — гаворыць Анатоль Юр’евіч. — Пры іх фінансавай дапамозе ў цэнтры аграгарадка з’явілася сучасная дошка аб’яў.
Да свята Ходасы кардынальна змянілі сваё аблічча. Тут быў праведзены касметычны рамонт галоўных адміністрацыйных і гандлёвых аб’ектаў: будынкі сельвыканкама, сельскага Дома культуры, вузла паштовай сувязі, гандлёвага дома, крамы «Спадарожнік». Гэта крама не толькі набыла сучасны выгляд, але і была пераабсталявана для магчымасці самаабслугоўвання пакупнікоў.
— Зараз працаўнікі УКПП «Водаканал» убіраюць аварыйныя дрэвы з цэнтральных могілак, — гаворыць старшыня сельвыканкама. — З дапамогай работнікаў ПМК-94 «Вадбуд» было знесена тры пустуючых дамы. Дарэчы, працаўнікі кожнага раённага прадпрыемства і арганізацыі ўнеслі свой пасільны ўклад у навядзенне парадку, узяўшы ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні. За гэта ім жыхары вельмі ўдзячныя.
Крыніца: Воплотим мечту в реальность. В Ходосах разбили дендропарк
Будзе адкрыты ў Ходасах і новы аб’ект — сучасны пажарны аварыйна-выратавальны пост.
Як адзначаюць выратавальнікі, дадзены праект і будынак, які быў адбудаваны з нуля, — першы ў рэспубліцы. І ў будучым такія пасты з’явяцца ў іншых аграгарадках па ўсёй краіне.
Яшчэ адна прыемная асаблівасць: удзельнікаў і гасцей свята будзе сустракаць новы ўязны знак «Аграгарадок Ходасы».
Ужо завершаны работы па рамонце помнікаў воінскіх захараненняў, добраўпарадкаваны прылягаючы парк. З’явіліся рэдкія пароды дрэў у міні-дэндрапарку Хадасоўскага лясніцтва.
Як бачым, да свята ў аграгарадку многае змянілася да лепшага, а гэта не можа не радаваць вяскоўцаў. Праз тыдзень тут збяруцца лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі і кіраўніцтва раёна. На цэнтральнай плошчы з’явяцца гандлёвыя кропкі, у Доме культуры будзе прадстаўлена дзейнасць сельвыканкамаў, будуць аформлены шматлікія выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотаздымкаў і шмат іншага. Завяршыцца мерапрыемства яскравым феерверкам.
Ходасы чакаюць усіх на свята з выдатным настроем і добрымі пажаданнямі.
Сообщение Дажынкі-2018: што чакаць ад раённага свята ў Ходасах появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события

Новости региона
Bridge returned error 0! (20279)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):

Новости региона
Bridge returned error 0! (20278)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):

Новости региона
Узнали, какие работы сегодня в приоритете у тружеников села
Аграрии Мстиславщины ни на день не останавливают полевые работы. Продолжается зелёная жатва. Согласно технологическим требованиям ведутся агрономические мероприятия по уходу за посевами зерновых,
Похожие публикации

Новости региона
Як ва ўласным доме. У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні
Кастрычнік прыняў эстафету ў верасня па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. І гэта нездарма. Мсціслаўшчына з’яўляецца візітнай карткай Беларусі для тых, хто прыязджае ў нашу краіну з
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети