Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Без рубрики, Лента новостей, Люди и их дело, Общество, Сельское хозяйство, Урожай-2019, ОАО «Октябрь», урожай-2019,
- Информация / Новости региона
- 31.07.2019, 14:25
- autoRSS
- 1 430
На хлебныя палеткі Мсціслаўшчыны кожны дзень выходзіць каля 80 камбайнаў, паўсотні адзінак тэхнікі занята на адвозцы збожжа на зернесушыльныя комплексы. Сярод лідараў жніва ААТ «МушынаАгра» і «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», у якіх убрана адпаведна 33% і 28% плошчаў. Адначасова гаспадаркі вядуць прэсаванне саломы, падрыхтоўку ўчасткаў пад азімую сяўбу, актыўна ўключыліся ў выкананне плану дзяржзаказу па продажы хлеба.

Адносна невялікая плошча зерневых і зернебабовых у 1260 гектараў, якую належыць убраць хлебаробам ААТ «Кастрычнік», — не падстава расслабляцца. Гэта добра ведае і кіраўніцтва гаспадаркі, і тыя, хто непасрэдна ўбірае ўраджай. Камбайнеры, вадзіцелі, калі дазваляе надвор’е, гатовы працаваць дацямна.
У сельгаспрадпрыемстве надаюць значную ўвагу культуры землекарыстання, пагэтаму не пакідаюць участкі каля пустуючых дамоў, уводзяць іх у севазварот. Менавіта такія ўчасткі ў Сапрынавічах убіралі ў панядзелак два камбайны.
На адным з іх працаваў дружны экіпаж — старшы камбайнер Віктар Казлоў і камбайнер Вячаслаў Янчанкаў. На іх рахунку больш за 300 тон збажыны.

У камбайнераў Вячаслава Янчанкава і Віктара Казлова з ААТ «Кастрычнік» з добрымі намалотамі і настрой выдатны.
Фота Валянціны Краўцовай.
— Разам выходзім на жніво шосты сезон, — расказвае Віктар Рыгоравіч. — Падрыхтавалі свой КЗР-1218, якому 8 год, але ён у добрым стане, не падвядзе. За ўчарашні дзень на ячменным палетку намалацілі 108 тон. Думаем, што мінулагодні паказчык перакрыем.
У ААТ «Кастрычнік» убрана 23% плошчаў зерневых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 50,7 цэнтнера з гектара.
— Сёлетні год не самы прыдатны для зерневых і зернебабовых па ўмовах надвор’я, — разважае намеснік дырэктара гаспадаркі па асноўнай дзейнасці Аляксандр Ігнаценка, які цэлы дзень знаходзіцца ў полі. — Некаторыя ўчасткі азімых культур перазімавалі не вельмі добра. У красавіку і пачатку мая было вельмі суха, затым — спякотны чэрвень. Тым не менш пры належным догля-дзе, своечасовым унясенні неабходных угнаенняў і праполцы мінулагодні ўраджай павінны ўзяць. Хлеб на палях ёсць, а ў нас ёсць усе магчымасці яго сабраць, — падводзіць вынікі гаворкі Аляксандр Іванавіч.
Валянціна КРАЎЦОВА.
Сообщение Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Аграрии района заготовили первые сотни тонн сенажа
Аграрии Мстиславского района заготовили первые сотни тонн сенажа. Как сообщили в управлении по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, к кормозаготовке приступили во всех хозяйствах.На
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Национальный банк Беларуси снизил ставку рефинансирования до 9,25% годовых
Национальный банк Республики Беларусь официально установил новую ставку рефинансирования в размере 9,25% годовых. Соответствующее постановление Правления №117 принято 20 мая 2026 года и вступает в
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Как начали пастбищный период в ОАО «Сож-Агро»
Пастбищный период — сезон не менее ответственный для животноводов, чем зимне-стойловый. Это время, когда можно получить наибольшие надои молока. К нему ответственно готовились в ОАО «Сож-Агро»
Похожие публикации
Новости региона
У Мсціслаўскім раёне ўбрана каля 900 гектараў рапсу
Надвор’е ліпеня не вельмі спрыяе палявым работам. Але працаўнікі сельскай гаспадаркі імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую хвіліну, прыдатную для жніва. Па аператыўных дадзеных упраўлення па
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль