Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручыў ганаровыя граматы аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае»
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей, Люди и их дело, Местная власть, Новости, Общество, Урожай-2019, прокопов, урожай-2019,
- Информация / Новости региона
- 22.08.2019, 11:23
- autoRSS
- 1 485
Сёлетняе жніво на Мсціслаўшчыне не вельмі хуткімі, але ўпэўненымі тэмпамі набліжаецца да свайго завяршэння.
Агульная плошча абмалочаных зерневых і зернебабовых культур складае 75%.На рахунку такіх гаспадарак як ААТ«МушынаАгра», «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», «Кастрычнік» больш за 90% зжатых плошчаў. 48% да задання сельгаспрадпрыемствамі пасеяна азімага рапсу і 40% — сурэпіцы.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручае ганаровыя граматы за лепшыя паказчыкі ў дапрацоўцы зерня аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае» Руслану Дзядкову, Аляксандру Кірыленку і Уладзіміру Дорахаву.
За ўсімі гэтымі лічбамі — праца людзей. І па добрай традыцыі, удзельнікі жніва, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў у раёне, атрымліваюць узнагароды і падарункі. Так, на мінулым тыдні лідары сярод аператараў зернесушыльных комплексаў, вадзіцелей і камбайнераў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Жніво вызначае сваіх пераможцаў і ў кожнай гаспадарцы. У ААТ «Сцяг працы», дзе ўбрана 72% плошчаў зерневых і зернебабовых, лепшыя сярод экіпажаў камбайнераў — Дзмітрый і Ігар Усцілоўскія. Дзмітрый Барысавіч і Ігар Барысавіч — патомныя хлебаробы, вопытныя і працавітыя механізатары.
З першага дня ўборачнай пары — яны ў полі.
Кожны з іх з бункера свайго камбайна выдаў больш чым па 500 тон нажатага збожжа і каля 170 — рапсу.Ігар Барысавіч працуе на камбайне ў экіпажы з Уладзімірам Лохманавым, Дзмітрый Барысавіч спраўляецца без памочніка.
— На хлебныя палеткі выходзім разам, ведаю, што брат ніколі не пакіне без дапамогі і падтрымкі, калі здарыцца паломка, — гаворыць Дзмітрый Усцілоўскі. — Увогуле, усе імкнемся дапамагаць адзін аднаму. Заробак, вядома, залежыць ад паказчыкаў, але і ўзаемадапамогу ніхто не адмяняў. Сёння мяне выручаць, заўтра — я, без гэтага на адказнай працы нельга.
Камбайнер з цёплай усмешкай паказвае на сына Ягора, які завітаў на поле, паглядзець, як працуе бацька:— Вось і памочнік расце, вельмі цікавіцца тэхнікай. Яшчэ год, два — і будзем працаваць разам!

Камбайнер Дзмітрый Усцілоўскі з сынам Ягорам, якога вельмі цікавіць механізатарская справа. Фота Валянціны Краўцовай.
Сапраўды, хто ведае, можа сённяшні шасцікласнік Ягорка стане працягвальнікам дынастыі Усцілоўскіх, самы старэйшы з якіх — яго дзядуля Барыс Усцілоўскі, які ўсё жыццё працаваў на гэтай зямлі. Барыс Якаўлевіч — знакаміты механізатар, ветэран працы, узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Працоўнага Чырвонага сцяга.
На адвозцы збожжа на зернесушыльныя комплексы, якіх у гаспадарцы знаходзяцца ў Мішнях і Андранах, — лепшыя паказчыкі ў Мікалая Сучкова і Мікалая Лукашэнкі.На іх рахунку 1520 і 850 тон адпаведна.
Валянціна КРАЎЦОВА.
Сообщение Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручыў ганаровыя граматы аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае» появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Аграрии района заготовили первые сотни тонн сенажа
Аграрии Мстиславского района заготовили первые сотни тонн сенажа. Как сообщили в управлении по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, к кормозаготовке приступили во всех хозяйствах.На
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Национальный банк Беларуси снизил ставку рефинансирования до 9,25% годовых
Национальный банк Республики Беларусь официально установил новую ставку рефинансирования в размере 9,25% годовых. Соответствующее постановление Правления №117 принято 20 мая 2026 года и вступает в
[/xfnotgiven_image]
Новости региона
Как начали пастбищный период в ОАО «Сож-Агро»
Пастбищный период — сезон не менее ответственный для животноводов, чем зимне-стойловый. Это время, когда можно получить наибольшие надои молока. К нему ответственно готовились в ОАО «Сож-Агро»
Похожие публикации
Новости региона
Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы
На хлебныя палеткі Мсціслаўшчыны кожны дзень выходзіць каля 80 камбайнаў, паўсотні адзінак тэхнікі занята на адвозцы збожжа на зернесушыльныя комплексы. Сярод лідараў жніва ААТ «МушынаАгра» і
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
Мстиславль