У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна
- Святло Кастрычніка, события, MstLife, Лента новостей, Люди и их дело, Общество, Урожай-2019, сож-агро, урожай-2019,
- Информация / Новости региона
- 11.04.2019, 09:09
- autoRSS
- 1 643

Автор
У дзве змены арганізавана сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур ва ўсіх гаспадарках раёна. Аграрыі ведаюць, што прамаруджванне ў гэты веснавы час недапушчальна.
Мсціслаўскія аграрыі засеялі больш за 40% плошчаў, прыбаўляючы ў сярэднім кожны дзень каля 6%. Не выключэнне і адкрытае акцыянернае таварыства «Сож-Агра», у якім пасеяна каля 700 гектараў, што складае больш за 30% адведзенай плошчы.
Стараюцца механізатары на ўсіх участках палявых работ, таму што другарадных аперацый на зямлі не бывае, а будучы ўраджай залежыць і ад якасці падрыхтоўкі глебы, і ад якасці сяўбы.
Настрой у механізатараў Аляксея Басцянкова і Сяргея Надтачэева аптымістычны: пасеем своечасова. Фота Валянціны Краўцовай.
За дзесяцігоддзі працы гэта добра засвоілі хлебаробы гаспадаркі Аляксей Басцянкоў і Сяргей Надтачэеў. На рахунку Аляксея Фёдаравіча больш за 250 пасеяных гектараў. Сяргей Рыгоравіч з пасяўным агрэгатам выехаў у поле крыху пазней, таму яго паказчык больш сціплы — каля 140 гектараў.
— Вясна ранняя, участкі на ўзвышшах, перасыхаюць вельмі хутка, пагэтаму неабходна спяшацца, — разважае Аляксей Басцянкоў. — Але гэта не прычына, каб парушаць тэхналагічныя патрабаванні. Сяўба — гэта той выпадак, калі кажуць «спяшайся павольна».
Арганізацыяй працы механізатары задаволены. Своечасова падвозяць насенне, няма перабояў з палівам. Добраму настрою спрыяюць смачныя абеды і вячэра, якія дастаўляюць на поле.
Абеды і вячэры на поле дастаўляе повар Надзея Вяркеева. Фота Валянціны Краўцовай.
Штодня ў сталовай ААТ «Сож-Агра», якой загадвае Валянціна Басцянкова, рыхтуюць каля 60 абедаў і 10-15 порцый на вячэру.
— Сёння, напрыклад, на абед быў расольнік, грэчка, гуляш, салата са свежай капусты, — называе стравы Валянціна Дзмітрыеўна. — Вячэра таксама дастаткова каларыйная: пюрэ, мяса варанае, салата з буракоў. Сабекошт абедаў у сярэднім тры рублі, для працаўнікоў гаспадаркі яго кошт складае 30%.
У сталовай таксама працуюць Надзея Вяркеева, Алена Басцянкова. Дапамагаюць дзяўчаты-практыканткі Таццяна Аўтухова і Яна Драздова. Для дастаўкі ежы на поле сталовая абсталявана спецыяльнымі кантэйнерамі, што дазваляе забяспечваць гарачым харчаваннем занятых на веснавых палявых работах.
Сообщение У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна появились сначала на MstLife.
Источник: Святло Кастрычніка - события

Новости региона
Bridge returned error 0! (20232)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):

Новости региона
Bridge returned error 0! (20231)
Details Type: Error Code: 0 Message: Call to a member function getAttribute() on null File: bridges/VkBridge.php Line: 394 Trace #0 index.php(68): RssBridge->main() #1 lib/RssBridge.php(39):

Новости региона
Узнали, как организован выпас коров в ОАО «СГЦ «Вихра»
В ОАО «СГЦ «Вихра» Мстиславского района общее количество крупного рогатого скота составляет более 1700 голов. 546 из них — дойное стадо. Все бурёнки переведены с начала мая на майские травы.
Похожие публикации

Новости региона
Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых
У Мсціслаўскім раёне пасеяна амаль 14 тысяч гектараў ранніх зерневых і зернебабовых культур. Большасць гаспадарак заканчваюць сяўбу шматгадовых траў. На чарзе кукуруза, якая па тэхналагічных
Обсуждения
Вы не авторизованы!
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети